Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Сёння ў нашай хаце свята! Калі ласка, у нашу хату!
Сёння ў нашай хаце свята! Калі ласка, у нашу хату! Печать E-mail
02.10.2019 г.

Сапраўднае свята мікразоны Лупалава сабрала 28 верасня на стадыёне ДУА ”Сярэдняя школа № 6 г.Магiлева” жыхароў, настаўнікаў і вучняў, шматлікіх гасцей, спевакоў і спартсменаў. Свята-ярмарка распачалася выступленнем  выканаўцаў  ДУДА “Цэнтр творчасці ”Эверэст” г.Магiлева”, выставай вырабаў вучняў школы i жыхароў мікразоны ”Асенняя фантазія”, парадам кандытарскіх самаробных шэдэўраў ”Багата хата”, фотакалажам ”Утульны двор“. Ярмарка-продаж, наладжаная вучнямі і педагогамі, была надзіва шчодрая і разнастайная: агародніна, печыва, самаробныя сувеніры і цацкі. Напрацягу ўсяго мерапрыемства прысутнічалі службы МЧС і УС, прадстаўнікі якіх дазволілі ўсім жадаючым пабыць у кабіне пажарнай машыны, прымерыць шлем пажарнага і ахоўніка парадку, пазнаёміцца з сапраўдным кінолагам і яго выхавынцамі.

А якое ж свята без гасцей? З добрымі словамі, віншаваннямі, гасцінцамі і падарункамі на свята завіталі В.У.Петрашова, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi  Беларусь,  М.М. Гурын, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, Г.М. Бяляева,  дэпутат Магiлёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склiкання.

Паважаныя госцi падвялi  вынікi конкурсаў  “Лепшае падвор’е”, “Багата хата” i “Мiнi-дажынкi“.

Не абмінулі ўвагай арганізатары свята і найстарэйшых жыхароў мікразоны. Напярэдадні свята Сталага чалавека іх павіншавалі і ўручылі падарункі. Усе выступаючыя шчыра жадалі дабрабыту, здароўя і росквіту сем’ям жыхароў мікразон. Святочная, узнеслая і пазітыўная атмасфера не пакідала двор школы ўвесь гэты восеньскі суботні дзень.

Родны двор, вуліца, школа – пачатак і аснова чалавечага жыццёвага шляху, тое святое і адзінае, што завецца малой Радзімай. Квітней жа і багацей, жыві пад мірным і сонечным небам слаўная наша Магілеўшчына!

Намеснік кіраўніка па ВР

Сасноўская А.В.















Последнее обновление ( 02.10.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев