Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow "Беларуская хата гасцямi багата"
"Беларуская хата гасцямi багата" Печать E-mail
23.10.2019 г.

21 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 32 г. Магілёва” была праведзена экскурсія-падарожжа у міні-музей “Беларуская хатка”. Пачалася яна з песні кампазітара І.Лучанка “Спадчына”. Затым прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь. А яшчэ гучалі прыказкі і прымаўкі, звінелі цымбалы.

Закончылася экскурсія-падарожжа вясёлымі прыпеўкамі, танцамі і, канечне ж, беларускімі пачастункамі. Экскурсія не прайшла дарма, і кожны ўзяў ад яе для сябе нешта карыснае, цікавае і пазнавальнае.

Вялікае значэнне фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці надаецца ў нашым дзiцячым садзе. Тут створаны ўмовы, неабходныя для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў пра сябе, як частку беларусскага грамадства. Педагогі  нашай дашкольнай установы звяртаюцца да нацыянальных традыцый і беларускага фальклору. Яны імкнуцца выхаваць дзяцей працалюбівымі, добрымі, ветлівымі, сціплымі, добра ведаючымі і паважаючымі мінулае, вытокі, гісторыю і культуру свайго народа.

Аўтар:

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад № 32 г. Магілёва”

Намётчык-Катлярова Кацярына Аляксандраўна






Последнее обновление ( 23.10.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев