Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Запрашаем на кірмаш”
“Запрашаем на кірмаш” Печать E-mail
13.11.2019 г.

У ДУА “Яслі-сад №64 г. Магилёва” прайшло вясёлае беларускае свята “Запрашаем на кірмаш”. У былыя часы паездка на кірмаш мела для нашых продкаў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. Шырокі і багаты гандаль разгортваўся на плошчах, суправаджаўся вясёлымі гульнямі, выступленнямі артыстаў, і, такім чынам, ператвараўся ў сапраўднае свята. Такім святам стаў і наш “Кірмаш”.

У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. 

Свята атрымалася пазнавальным і вельмі эмацыянальным. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна і выхоўваюць інтарэс да народных традыцый.

Музычны кіраўнік Алена Эдуардаўна  Біцкая




Последнее обновление ( 13.11.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев