Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Афлатун пасяліўся ў дзіцячым садку
Афлатун пасяліўся ў дзіцячым садку Печать E-mail
28.01.2020 г.

У 2019/2020 навучальным годзе рэалізуецца рэспубліканскі эксперыментальны праект "Апрабацыя методыкі фарміравання асноў эканамічнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту".

Эксперыментальны праект накіраваны на засваенне выхаванцамі ад 3 да 7 гадоў зместу адукацыйных модуляў "Дзіця і грамадства", "Дзіця і прырода", фарміраванне ў іх эканамічна значных якасцяў асобы. Ажыццяўленне праекта садзейнічае выяўленню эфектыўных методык фарміравання асноў эканамічнай культуры ў падрастаючага пакалення ва ўмовах устаноў дашкольнай адукацыі.

У эксперыментальным праекце прымаюць удзел 28 устаноў дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дзяржаўная установа адукацыі "Яслі-сад № 103 горада Магілёва”, дзе ўжо трэцці год паспяхова рэалізуецца міжнародная праграма “Афлатун”, накіраваная на сацыяльную і фінансавую адукацыю дзяцей дашкольнага ўзросту. 

Праграма “Афлатун” у дашкольнай установе разлічана на дзяцей ад 3 да 7 гадоў. Мэта - развіцце ў выхаванцаў навыкаў, звязаных з фінансамі, авалоданне імі неабходнымі кампетэнцыямі, правіламі і нормамі эканамічна граматных паводзін, удасканаленне арганізацыі адукацыйнага працэсу. Праграма таксама дапамагае мяняць стаўленне выхаванцаў да многіх рэчаў, падахвочваць іх да актыўнага ўдзелу ў розных праектах. Апрабацыя праграмы ажыццяўляецца з выкарыстаннем самых разнастайных методык, праз сюжэтна-ролевыя гульні, спецыяльна-арганізаваную дзейнасць і працоўнае выхаванне.

Комплекс заданняў забяспечвае фарміраванне ў дзяцей эканамічна значных якасцяў (беражлівасць, працавітасць, акуратнасць, эканомнасць, дысцыплінаванасць), патрэбаў (у творчай працы, у дасягненні высокіх вынікаў з найменшымі выдаткамі, у павазе з боку іншых людзей і самапавазе, у зносінах з людзьмі, у захаванні і прымнажэнні прыродных багаццяў); практычнае азнаямленне дашкольнікаў з эканамічнымі паняццямі (неабходныя і неабавязковыя тавары, грошы, сямейны бюджэт і выдаткі сям'і, рэклама,банк).

Выхаванцам і іх бацькам прапаноўваюцца сямейныя заняткі, напрыклад, разам сшыць сямейную коўдру ці пасадзіць дрэва, ці скласці меню, ці зрабіць арыгамі. І дзеці, і дарослыя з вялікай прыхільнасцю успрымаюць гэтыя прапановы, актыўна ўключаюцца ў творчы працэс і задаволены яго вынікамі. Сумесная дзейнаць дапамагае яшчэ больш з’яднаць дзяцей і іх бацькой, а таксама выявіць здольнасці і нават таленты выхаванцаў.

Намеснік загадчыка 

па асноўнай дзейнасці 

Каласоўская М.В.








Последнее обновление ( 28.01.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев