Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Дакранаемся да сваіх вытокаў
Дакранаемся да сваіх вытокаў Печать E-mail
31.01.2020 г.

Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага сучаснага чалавека, які б не мог размаўляць на роднай мове і не ведаў нацыянальныя каштоўнасці, традыціі свайго народу. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзростў мы надаем развіццю беларускага маўлення і далучэнню да беларускіх традыцый. Незаўважна і паступова мы дакранаемся да сваіх вытокаў, зберагаем багацце продкаў і перадаем нашым выхаванцам традыцыі беларускага народа, яго культуру. Такім чынам у дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №112 г. Магілёва” прайшоў тыдзень беларускай цацкі. 

Актыўны ўдзел прымалі бацькі сумесна з дзецьмі. Яны самастойна гатавалі цацкі, пасля чаго зрабілі выставу, дзе кожны мог паглядзець на незвычайнасць і каштоўнасць цацкі, зробленай сваімі рукамі. Яскравым завяршэннем было правядзенне з дзецьмі старэйшай групы свята беларускай цацкі. Дзе казачныя героі распавядалі выхаванцам пра традыцыі нашых продкаў, знаемілі з беларускімі музычнымі інструментамі, а дзеці тым часам, паказалі,  як магчыма выкарыстоўваць тыя ці іншыя народныя цацкі ў музычнай дзейнасці. 

Музычны кіраўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №112 г. Магілёва” М.К.Власенка






Последнее обновление ( 31.01.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев