Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Сэрцам роднага слова краніся
Сэрцам роднага слова краніся Печать E-mail
25.02.2020 г.

21  лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы,  на базе філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Магілёве “Музей В.К.Бялыніцкага–Бірулі” прайшоў заключны этап гарадскога конкурсу чытальнікаў беларускай паэзіі і прозы “Люблю мой край”. Конкурс праводзіўся ў памяць пра мастака Фёдара Сцяфанавіча Кісялёва і быў прымеркаваны да Года малой радзімы і Міжнароднага дня роднай мовы.

Сярод 75 удзельнікаў конкурсу былі ўдзельнікі сярэдняй школы №41. Лобава Дар’я, вучаніца 7 “А” класа, і Емяльянава Варвара, вучаніца 10 класа, прайшлі папярэдні (адборачны) этап і былі запрошаны ў музей В.К.Бялыніцкага–Бірулі, дзе ў прысутнасці журы выканалі творы беларускіх паэтаў.

За ўдзел у конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі і прозы “Люблю мой край” дзяўчаты ўзнагароджаны лістамі падзякі і каталогамі твораў Ф.С.Кісялёва.

А вучаніцы восьмых класаў Ігнаценка Ксенія, Костусева Марына, Лука Марыя, Рэпетуева Дарыя і Філіпава Вікторыя у Міжнародны дзень роднай мовы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных ЦГБ імя К.Маркса. 

Дзяўчаты  пісалі татальную дыктоўку “Прага да ведаў”. Дарэчы, дыктаваў яе таксама настаўнік СШ №41 Цітоў Аляксандр Уладзіміравіч.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Л.В.Аўчыннікава










Последнее обновление ( 25.02.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев