Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Спачатку АЗ ды БУКІ, а потым іншыя навукі”
“Спачатку АЗ ды БУКІ, а потым іншыя навукі” Печать E-mail
28.02.2020 г.

Насычана, ярка і цікава прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №41 г. Магілёва” тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад назвай “Спачатку АЗ ды БУКІ, а потым іншыя навукі”. 

Сапраўдны калейдаскоп мерапрыемстваў і акцый прыцягнуў увагу вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Пачаўся тыдзень праграмай-анонсам, якая пазнаёміла навучэнцаў з запланаванымі мерапрыемствамі. Кожны дзень тыдня вучні з задавальненнем удзельнічалі ў акцыях, конкурсах, інтэлектуальных спаборніцтвах, пазнавальных гульнях. 

Так, Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся акцыяй “Сэрцам роднага слова краніся”. У гэты ж дзень прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Люблю мой край”.  Вучні восьмых класаў у ЦГБ імя Карла Маркса напісалі татальную дыктоўку “Прага да ведаў”.

Інтэлектуальнае спаборніцтва “Гавары са мной па-беларуску”, удзельнікамі якога сталі вучні 7- 8 – х класаў, прайшло ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але тры каманды ўдзельнікаў працавалі актыўна і дружна.

Гульня “Хто жадае стаць выдатнікам?” выявіла лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў 5-11 класаў.

Цікава і займальна прайшло завочнае падарожжа “Мой родны кут, як ты мне мілы” для вучняў 9, 11 класаў. Наведванне школьнай экспазіцыі “Беларуская хатка” садзейнічала фарміраванню любові да сваёй Айчыны, абуджала цікавасць да мінулага сваёй малой радзімы, гонар за свой народ, яго неўміручую спадчыну.

Літаратурная кампазіцыя “Быў. Ёсць. Буду” была прысвечана пісьменніку-юбіляру У. Караткевічу. Вучні чыталі вершы паэта, знаёміліся са старонкамі яго біяграфіі. Гэтым самым мелі магчымасць дакрануцца да багатай літаратурнай спадчыны вялікага майстра беларускага слова.

Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Якая цудоўная і таямнічая родная мова!”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Аўчыннікава Л. В.


Последнее обновление ( 28.02.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев