Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Госці з Мінска у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва”
Госці з Мінска у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” Печать E-mail
05.03.2020 г.

У апошні зімовы дзень у дзяржаўную установу адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” завіталі госці: галоўны спецыяліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі) Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна (г.Мінск), рэктар установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Міхаіл Міхайлавіч Жудро і начальнік аддзела адукацыі Магілёўскага раёна Наталля Уладзіміраўна Колас.

Іх зацікаўленасць – гэта праца беларускамоўных класаў у рускамоўнай школе. Два класы: 2”Г”і 4”Г” налічваюць 14 вучняў. Усе прадметы выкладаюцца толькі па-беларуску -- фізічная культура, музыка, замежная мова таксама на беларускай мове.

Госці наведадi памяшканнi беларускамоўных класаў, пазнаёміліся з працай настаўнікаў Вольгай Мікалаеўнай Штукаровай і Лідзіяй Пятроўнай Ціханоўскай, якія працуюць у гэтых класах. Адбыўся дыялог паміж настаўнікамі, гасцямі, кiраўнiцтвам школы – дырэктарам  Ігарам Віктаравічам Якіменкам і яго намеснікам па вучэбнай рабоце – Марушэнка Святланай Іванаўнай. Былі агучаны напрамкі дзейнасці, вызначаны шляхі папулярызацыі беларускай мовы. Адзначана, што ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” праводзіцца метадычная работа па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і падлеткаў сродкамі беларускай мовы.

З падзякай і найлепшымі пажаданнямі да  прысутных звярнулася Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна. Яна адзначыла, што гэта ўжо не першая сустрэча, якая натхняе нас на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. На памяць  аб сустрэчы былі прапанаваны невялікія, але цікавыя падарункі, зробленыя рукамі саміх маленькіх навучэнцаў беларускамоўных класаў.

Дырэктар

I.B.Якiменка






Последнее обновление ( 05.03.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев