Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.
У сістэме выхавання асаблівае месца належыць народным святам і абрадам. Як мага раней трэба пачынаць далучэнне дзяцей да народнай мудрасці, фарміраванне цікавасці і павагі да бацькоўскай спадчыны, гісторыі і культуры беларускага народа, роднай мовы.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 91 г.Магілева” шмат часу ўдзяляе знаёмству дзяцей з родным краем, гісторыяй і традыцыямі беларускага народа. У гэтым накірунку ўстанова адукацыі працуе не толькі з дзецьмі, а і з педагогамі, і з бацькамі. Так з педагогамі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: кансультацыі на тэму: “Арганізацыя грамадзянска- патрыятычнага выхавання асобы ў Рэспубліцы Беларусь”, “Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з сімволікай Рэспублікі Беларусь”, “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускіх народных песень”, семінар-практыкум“Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры”.
І бацькі не засталіся без увагі.З пачатку бягучага году яны прымалі ўдзел у бацькоўскім сходзе “Ці патрэбна выхоўваць у дзецях патрыятызм?”і брэйн-рынгу “Беларускія святы і абрады”.
Для павышэння цікавасціў дзяцей да народных святаў і абрадаў былі праведзены музычныя забавы “Святы продкаў нашых”, “З радасцю да святаў, з павагай да мінулага” і іншыя.Усе гэта дае магчымачць лепей пазнаць свой край, сваю мову, жыццё сваіх продкаў, прывівае пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы.
Загадчык Арлова Т.У.
|