Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Ад роднай мовы да патрыятызму
Ад роднай мовы да патрыятызму Печать E-mail
27.03.2020 г.

Беларус – чалавек, які жыве на тэрыторыі Беларусі і размаўляе па-беларуску. Аднак пагадзіцеся, што не заўсёды мы карыстаемся роднай мовай. Менавіта таму ў школьнай праграме пачатковых класаў павялічылася колькасць гадзін для вывучэння роднай мовы. Акрамя гэтага з мэтай папулярызацыі беларускай мовы настаўнікі школы праводзяць яшчэ і пазакласныя мерапрыемствы.

Так, 26 сакавіка ў чарговы раз у сярэдняй школе №41 прайшла гульня-спаборніцтва “Юны мовазнавец” паміж 2 “Б” і 2 “Г” класамі. Дзеці размалявалі “беларускімі фарбамі” свой звычайны дзень. Вучням былі прапанаваны для перакладання агульнаўжывальныя рускія словы па такіх тэмах, як  “Кватэра”, “Школа”, “Ежа” і “Вопратка”.

Па ўзору інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” вучні з захапленнем выконвалі заданне “Што ў чорнай скрыні?”. Напрыканцы гульні яны адзначылі, як прыгожа гучаць беларускія словы, і вырашылі як мага часцей іх ужываць.

Інакш кажучы, вылодаць роднай мовай – значыць быць беларусам, бо праз любоў і павагу да роднай мовы выхоўваецца  галоўная рыса ва ўсе часы ва ўсіх народаў - патрыятызм.

Настаўнікі пачатковых класаў Т. В. Козырава і А. А. Сомава.




Последнее обновление ( 27.03.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев