Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow V гарадскі конкурс «Магiлёўскiя зорачкі»
V гарадскі конкурс «Магiлёўскiя зорачкі» Печать E-mail
13.04.2020 г.

У мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» дастанцыйна прайшоў V гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi», арганізатарамi якога выступiлi: упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, Дзяржаўная ўстанова па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”. 

У конкурсе прынялi ўдзел больш за 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва якiя прадэманстравалі сваё майстэрства у трох намінацыях: вакальны жанр, мастацкае слова, «Мы памяць захаваем назаўжды…». Па вынiках конкуса гран-пры атрымалi: Борахаў Ілля, навучэнец дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магiлёва” i ансамбль вакальна-харавой студыi “Сузор’е” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва”. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу i жадаем, каб на шляху да поспеху вам заўсёды свяціла шчаслівая зорка!

Вiнаградаў Павел Раманавіч, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва»










Последнее обновление ( 13.04.2020 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев