Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная
Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Магілева” Печать E-mail
22.02.2013 г.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Магілева”Незвычайна цікава ў гэтым годзе прайшоў тыдзень славеснасці ў ДУА «Сярэдняя школа № 20 г.Магілева». Асаблівую цікавасць праявілі вучні да Дня роднай мовы.
У гэты дзень была праведзена акцыя «Гаворым па-беларуску». Раніцай вучняў і настаўнікаў школы сустракалі вучні ў нацыянальных касцюмах і прапаноўвалі ўсім стаць удзельнікамі гэтай акцыі.

На вялікім перапынку вучняў чакаў займальны конкурс «Спяваем разам!» Удзельнікам трэба было спачатку пазнаць мелодыю папулярнай дзіцячай песні, а потым праспяваць яе па-беларуску. Разам спявалі такія вядомыя песні, як «Спяць натомленыя цацкі», «Ялінка», «Песенька Чарапахі і Ільвяня» і інш.

Потым былі адкрыты выставы малюнкаў да твораў мастацкай літаратуры і фотаздымкаў «Мой родны кут».
Пасля ўрокаў у актавай зале сустрэліся каманды 9 — 11 класаў на інтэлектуальнай гульні «Славутыя імёны Бацькаўшчыны». Вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй і літаратурай, выконвалі творчыя заданні, спрабавалі сябе ў ролі артыстаў і мастакоў. Перамагла каманда «Асвета» вучняў 9 класаў.

Удзельнікі ўсіх конкурсаў атрымалі ўзнагароды.
Спадзяёмся, што і ў наступным годзе Дзень роднай мовы пройдзе таксама цікава, будзе запамінальным, а вучні будуць яшчэ больш актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў.

Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры Трэушэнка І.А.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Магілева”

Последнее обновление ( 17.10.2014 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев