Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Ехала Каляда у чырвоным вазочку»
«Ехала Каляда у чырвоным вазочку» Печать E-mail
19.01.2021 г.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 98 г. Магілева» стала добрай  традыцыяй праводзіць  калядкі. Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў – прыбраных дарослых і дзяцей, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункам, слухаць вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год.

13 студзеня было арганізавана фальклорнае музычнае мерапрыенства «Ехала Каляда у чырвоным вазочку» з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі традыцыямі, пашырэння кругагляда  дзяцей, абагашчэння  іх новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі  эмоцыямі праз  выкананне  калядных песень, гульняў, карагодаў, а таксама  прышчаплення любовi да беларускай народнай творчасці.  

"Калядоўшчыкі" прайшлі па ўсім дзіцячым садзе з песнямі- калядкамі. Асноўная традыцыя калядак-спяваць песні і абсыпаць збожжам. Калі ў будні дзень рассыпанае зерне- гэта смецце, то на калядках за такое можна атрымаць пернік. Гэта выхавынцы засвоілі.

Добры эмацыйны настрой падарылі  калядоўшчыкi дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, услаўляючы Каляду. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб праведзеным свяце.

Свята завяршылася чаяваннем.

Музычны кiраўнiк Пiскунова Т.А.














 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев