Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow “Калыска мая залатая”
“Калыска мая залатая” Печать E-mail
12.02.2021 г.

11 лютага у бібліятэцы СШ № 41 адбылася гадзіна краязнаўства “Калыска мая залатая”, па жыццю і творчасці выдатнага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка і мовазнаўца - Міхася Пазнякова. Вучні 4 класаў даведаваліся, што ён нарадзіўся ў в. Заброддзе, на Быхаўшчыне. За сваё жыццё  шмат дзе пабываў, сустракаўся з цікавымі людзьмі. Але ж самымі дарагімі яго сэрцу засталіся родныя мясціны і землякі. Бо няма нічога лепей, калі ў тваёй душы жыве любоў да свайго роднага мястэчка. Сваю шчырую, бясконцую любоў да Радзімы пісьменнік перадае ў сваіх творах. Яго  вершы прысвечаны роднай вёсачцы, куды, як толькі зацвітае бэз і чаромха, ён прылятае “хоць на некалькі дзён штогод да яе на паклон”.

Мерапрыемства прайшло вельмі цікава і насычана. Дзеці даведаліся шмат новага  пра беларускую мову, яе прыгажосць і багацце, слухалі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні. 

Давайце не будзем губляць свае карані! Адкладзіце ўсе свае справы і тыя, у каго жывуць у вёсцы бабулі, спяшайцеся да іх, бо сумнымі вачыма пазіраюць яны на бальшак, чакаючы сваіх родных. 

А на душу зноў кладуцца радкі з верша  Міхася Пазнякова.

Радзіма, малая радзіма – 

А вёсачка ўсцяж нелюдзіма,

Асінай, хмызом зарастае

Калыска мая залатая…

Святлана Калдыбаева, загадчыца бібліятэкі,

Алена Дабравольцава, бібліятэкар


Последнее обновление ( 12.02.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев