Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Як мы Вясну гукалі
Як мы Вясну гукалі Печать E-mail
05.04.2021 г.

Разам з першым красавіцкім сонейкам у ДУА “Яслі-сад №59 г. Магілёва” святкаваць  народнае беларускае свята “Гуканне вясны” выйшлі на вуліцу дзеткі разам з дарослымі. 

Святочныя песні-вяснянкі , якія спявалі выхавацелі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, было чуваць здалёк: дзеткі вельмі стараліся як мага грамчэй зваць Вясну. Карагоды, народныя гульні: “Ручай”, “Хустачка”, “Сабяры галінкі”, традыцыйнае ўпрыгожванне дрэў на пляцоўках стужкамі і папяровымі птушкамі, якіх расфарбавалі дзеткі на занятках,- усё гэта стварала непаўторны настрой у выхаванцаў садка. 

А сонейка, нібы  вырашыла падтрымаць свята і грэла зусім па-вясноваму!

Намеснік кіраўніка  Тарасава Т.К.


























Последнее обновление ( 05.04.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев