Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Дзяцей Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе выканальнікаў беларускай казкі
Дзяцей Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе выканальнікаў беларускай казкі Печать E-mail
14.05.2021 г.

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі «Белдзяржстрах» і Мінскага гадзіннікавага завода «Луч».

Як прыняць удзел у конкурсе:

1.       Абярыце любімую беларускую народную казку.

2.       Здыміце відэаролік, у якім Вы расказваеце (па-беларуску!) гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент.

3.       Загрузіце відэаролік да 25 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021, #казка2021, #belarusiantails2021.

Увага! Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурса.

Да 27 мая экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў. Падчас форума даследчыкаў казкі будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды ад партнёраў.

Крытэрыі ацэнкі казкі:

-  казка павінна прагучаць па-беларуску;

-  выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць!

Акрамя дзіцячага конкурсу казкі ў межах форуму запланавана навуковая канферэнцыя, майстар-клас па выцінанцы, выступленні казачнікаў старэйшага пакалення.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, па тэл. 8(017) 2701803 або на электронны адрас Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script .

Могилёвский областной исполнительный комитет

Последнее обновление ( 14.05.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев