Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow А хто такія будаўнікі?
А хто такія будаўнікі? Печать E-mail
12.08.2021 г.

Калі выхавацель яслей-сада №73 Андрэева Вольга Мікалаеўна прапанавала дзецям стаць будаўнікамі, яны здзівіліся і спыталі: “А хто такія будаўнікі?”. Цікавасць выхаванцаў трэба падтрымліваць, і мы вырашылі правесці ў дзіцячым садзе Дзень будаўніка, тым больш, што ў жніўні будаўнікі адзначаюць прафесійнае свята.

Падрыхтавацца да мерапрыемства дзецям дапамагалі выхавацелі  Суманава Н.У., Андрэева В.М., Гарбачова В.М., Новікава Н.А., Падголіна К.С., Іванчыкава А.Ф., яны пазнаёмілі выхаванцаў з архітэктурай горада, вершамі і расказамі пра будоўлю .

Маленькія будаўнікі рабілі будынкі з розных матэрыялаў: пяску, паперы, кардону, будаўнічых матэрыялаў, малявалі вуліцы горада на асфальце і на паперы. Дзіцячыя будынкі атрымаліся рознакаляровымі і цікавымі. Дзеці з захапленнем знаёмілі са сваёй працай тат і мам. 

Вось у такой дзейнасці нашы выхаванцы знаёмяцца з беларускай мовай.

Загадчык Капёнкіна Т.А.








Последнее обновление ( 12.08.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев