Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Мастерицы из пяти городов создали текстильную версию Красной книги Беларуси
Мастерицы из пяти городов создали текстильную версию Красной книги Беларуси Печать E-mail
04.10.2021 г.

Маляўнічае палатно беларускай зямлі з ранняй вясны і да позняй восені пакрыта рознакаляровымі кветкамі. Яны растуць у лясах і на палях, на клумбах і ў садах. Немагчыма ўтрымацца ад прыгажосці і не прынесці хоць адну кветачку дадому. А хто з нас задумваўся аб тым, што кветкі ў букетах могуць быць вельмі рэдкімі відамі? Менавіта такія расліны сабраны ў Чырвонай кнізе Беларусі, якая сёлета адзначае 40-гадовы юбілей.

У гонар такой значнай даты майстрыхі народнага клуба аматараў абрэз­кавага шыцця «Рошва» Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Святлана Сверж і Ніна Ярмух вырашылі пашыць сваю Чырвоную кнігу. Аднак перед тым як пачаць практычную частку, трэба было грунтоўна падрыхтавацца тэарэтычна.

— Супрацоўнікі Полацкага прыродна-экалагічнага музея правялі серыю майстар-класаў, на якіх аўтары клуба слухалі лекцыі аб роднай прыродзе, гля­дзелі каляровыя прэзентацыі, гарталі старонкі друкаванай Чырвонай кнігі Беларусі, — распавядае Ніна Ярмух.

Майстрыхі са студзеня карпатліва ствараюць кнігу. Перад імі стаіць няпростая задача: трэба адлюстра­ваць усю прыгажосць раслін і зрабіць іх максімальна падобнымі да сапраўдных. Венерын чаравічак, гарлачык белы, касач сібірскі, прастрэл лугавы — гэтыя і многія іншыя кветкі «растуць» у кнізе беларускіх майстрых. Жаданне далучыцца да праекта таксама выказалі аўтары з Пастаў, Магілёва, Мінска і Наваполацка. Работа над ім амаль завершана. Хутка старонкі з рэдкімі раслінамі збяруцца пад тэкстыльнай вокладкай, і 15 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая перадача незвычайнай версіі Чырвонай кнігі ў калекцыю Полацкага прыродна-экалагічнага музея.

sb.by

Последнее обновление ( 04.10.2021 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев