У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які не ведаў бы гісторыі, традыцый сваёй краіны, роднай мовы. Захапленне гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу трэба выхоўваць з дзяцінства. Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 32 г. Магілёва» створаны міні-музей «Беларуская хатка», які дапамагае нам выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.
Экспанаты міні-музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Гэта былі розныя рэчы: збанкі для падрыхтоўкі ежы, калаўрот, прас, сельскагаспадарчыя прылады для працы і іншае. Міні — музей «Беларуская хатка» пастаянна папаўняецца.
Зыходзячы з таго, што магутным сродкам уздзеяння для дзяцей з’яўляецца пэўныя прыклады і навочнасць, экспанаты міні-музея выкарыстоўваюцца на занятках па выяўленчаму мастацтву, па азнаямленню з традыцыямі і звычаямі беларускага народа, з культурай і побытам беларускага сялянства. Выхаванцам на беларускай мове расказваюць аб музейным пакоі, знаёмяць з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх выкарыстаннем у сялянскай хаце.
Весела, цікава, забаўляльна і ў той жа час пазнавальна праходзяць у музейным пакоі розныя мерапрыемствы, абрадавыя святы («Калядкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Купалле»).
Менавіта для таго, каб мы і нашыя нашчадкі ведалі гісторыю нашай маленькай радзімы і створаны гэты музей.
Намётчык-Катлярова К.А.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 32 г. Магілёва»




|