Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Абноўлены, самабытны міні-музей «Беларуская хатка»
Абноўлены, самабытны міні-музей «Беларуская хатка» Печать E-mail
01.02.2022 г.

У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які не ведаў бы гісторыі, традыцый сваёй краіны, роднай мовы. Захапленне гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу трэба выхоўваць з дзяцінства. Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 32 г. Магілёва» створаны міні-музей «Беларуская хатка», які дапамагае нам выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.
Экспанаты міні-музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Гэта былі розныя рэчы: збанкі для падрыхтоўкі ежы, калаўрот, прас, сельскагаспадарчыя прылады для працы і іншае. Міні — музей «Беларуская хатка» пастаянна папаўняецца.

Зыходзячы з таго, што магутным сродкам уздзеяння для дзяцей з’яўляецца пэўныя прыклады і навочнасць, экспанаты міні-музея выкарыстоўваюцца на занятках па выяўленчаму мастацтву, па азнаямленню з традыцыямі і звычаямі беларускага народа, з культурай і побытам беларускага сялянства. Выхаванцам на беларускай мове расказваюць аб музейным пакоі, знаёмяць з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх выкарыстаннем у сялянскай хаце.

Весела, цікава, забаўляльна і ў той жа час пазнавальна праходзяць у музейным пакоі розныя мерапрыемствы, абрадавыя святы («Калядкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Купалле»).
Менавіта для таго, каб мы і нашыя нашчадкі ведалі гісторыю нашай маленькай радзімы і створаны гэты музей.

Намётчык-Катлярова К.А.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 32 г. Магілёва»









Последнее обновление ( 01.02.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев