Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Мова родная — наша спадчына і запавет
Мова родная — наша спадчына і запавет Печать E-mail
21.02.2022 г.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 41 г.Магілёва» для вучняў 5-7 класаў прайшло пазакласнае мерапрыемства — турнір знаўцаў роднай мовы «Мова родная — наша спадчына і запавет».

Дзве каманды ўдзельнікаў вялі напружаную барацьбу за званне «Знаўцы роднай мовы». Вучні адказвалі на пытанні, удала падбіралі да рускіх слоў беларускія адпаведнікі, праявілі здагадку і кемлівасць пры складанні фразеалагізмаў з частак, хутка расшыфравалі зашыфраваную прыказку, былі экскурсаводамі ў віртуальным музеі народнага побыту.

Пазакласнае мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, выхаванню павагі да роднай мовы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Аўчыннікава Ларыса Валер’еўна







Последнее обновление ( 21.02.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев