Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы Печать E-mail
01.03.2022 г.

21 лютага святкуецца дзень роднай мовы. Увесь тыдзень быў прысвечаны роднай мове. Не выключэннем стаў i шосты школьны дзень дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г.Магілёва».

Для вучняў 5-6 класаў была праведзена гульня-віктарына «На матчынай мове», якая садзейнічала развіццю і замацаванню ведаў па роднай мове і літаратуры.

Для вучняў 7- х класаў — гульня " Паўтараем, на роднай мове размаўляем«. Мерапрыемства садзейнічала развіццю чуйнасці да роднага слова, пашырыла веды школьнікаў пра свой родны край, гісторыю і культуру беларусаў. На дошцы крэйдай намалявана павуцінка, на якой прымацаваны заданні. Прадстаўнікі каманд з задавальненнем выбіралі нумары з заданнямі і выконвалі іх. Больш спадабаліся вучням заданні «Адгадай мелодыю», «Лінгвістычны спрынт» , " Карэктар«, » Спяваем разам". Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.

Для вучняў 11-х і 10-х класаў прайшоў літаратурны час"Жывое ў вяках беларускае слова..." У ходзе мерапрыемства вучні пашырылі веды аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне.

Праводзіліся экскурсіі у школьным этнаграфічным музеі «Спадчына».

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за Радзіму, павагі і любові да роднаймовы.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Ніна Міхайлаўна Буланькова















Последнее обновление ( 01.03.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев