Вандроўка ў хатку беларускіх народных казак |
|
|
01.03.2022 г. |
Цікавасць да беларускіх народных казак і фальклорных твораў, уменне эмацыйна ўспрымаць іх змест паказалі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 97 г.Магілёва» на занятку выхаванцы старшай групы «А» разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Антоненка Н.А. Вялікая папярэдняя работа: чытанне беларускіх народных казак «Лёгкі хлеб», «Як кот звяроў напалохаў», «Два маразы», «Кот Максім», «Верабей і мыш», "Заяц і вожык","Лісіца і журавель","Два зайцы«, «Пра быка і яго сяброў», «Пых» «Дзедава рукавічка»; слуханне па спампаванаму QR-коду з інтэрактыўнага плаката «Залатая скарбонка» казак: «Як ліса лётаць вучылася», «Пчала і муха», «Пшанічны каласок», «Былінка і верабей», «Піліпка-сынок» дапамагла у вызначэнні і называнні казак і казачных персанажаў, выдзяленні казачных эпізодаў з гэтымі персанажамі.
Гульня «Складзі карцінку і назаві беларускую народную казку»; гульнявыя заданні «Паслухай урывак з казкі і назаві яе назву», «Назаві па малюнку мастака-ілюстратара» і г.д. садзейнічалі фарміраванню ўяўленняў аб жанравых асаблівасцях казак, іх тэматычнай разнастайнасці, аб рабоце мастакоў-ілюстратараў.
Правядзенне такіх заняткаў дапамагае ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту.
Загадчык
А.Г.Драздова




|
Последнее обновление ( 01.03.2022 г. )
|