Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Вандроўка ў хатку беларускіх народных казак
Вандроўка ў хатку беларускіх народных казак Печать E-mail
01.03.2022 г.

Цікавасць да беларускіх народных казак і фальклорных твораў, уменне эмацыйна ўспрымаць іх змест паказалі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 97 г.Магілёва» на занятку выхаванцы старшай групы «А» разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Антоненка Н.А. Вялікая папярэдняя работа: чытанне беларускіх народных казак «Лёгкі хлеб», «Як кот звяроў напалохаў», «Два маразы», «Кот Максім», «Верабей і мыш», "Заяц і вожык","Лісіца і журавель","Два зайцы«, «Пра быка і яго сяброў», «Пых» «Дзедава рукавічка»; слуханне па спампаванаму QR-коду з інтэрактыўнага плаката «Залатая скарбонка» казак: «Як ліса лётаць вучылася», «Пчала і муха», «Пшанічны каласок», «Былінка і верабей», «Піліпка-сынок» дапамагла у вызначэнні і называнні казак і казачных персанажаў, выдзяленні казачных эпізодаў з гэтымі персанажамі.

Гульня «Складзі карцінку і назаві беларускую народную казку»; гульнявыя заданні «Паслухай урывак з казкі і назаві яе назву», «Назаві па малюнку мастака-ілюстратара» і г.д. садзейнічалі фарміраванню ўяўленняў аб жанравых асаблівасцях казак, іх тэматычнай разнастайнасці, аб рабоце мастакоў-ілюстратараў.
Правядзенне такіх заняткаў дапамагае ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту.

Загадчык
А.Г.Драздова









Последнее обновление ( 01.03.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев