Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная
Чым пагражае нашаму здароўю надыход спёкі? Печать E-mail
19.06.2013 г.

Чым пагражае нашаму здароўю надыход спёкі?Чым пагражае нашаму здароўю надыход спёкі? Галоўным чынам, дзвюма непрыемнасцямі: пераахалоджваннем (падчас купання, прыняцця халаднаватага душа, «злоўжывання» кандыцыянерам або вентылятарам) і абязводжваннем. Калі мы моцна пацеем і страчваем шмат вады, парушаецца электралітны баланс крыві, што прыводзіць да пагаршэння сілкавання мышачных клетак, павелічэння частаты сардэчна-сасудзістых прыступаў, зніжэння працаздольнасці, тлумачыць загадчыца аддзялення інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена АНІСАВЕЦ.

Арганізм чалавека на 70 працэнтаў складаецца з вады і не можа без яе нармальна функцыянаваць. Менавіта ў водным асяроддзі адбываецца большасць жыццёва важных працэсаў нашага арганізма.

Паступленне вады:

1-1,5 л — вада і вадкая ежа (напоі, першыя стравы);

1-1,5 л — з іншых харчовых прадуктаў;

0,3-0,4 л — утвараецца ў самім арганізме ў выніку біяхімічных рэакцый.

Выдзяленне вады:

0,4 л — праз лёгкія, падчас выдыху;

1,4-1,5 л — праз ныркі;

0,6 л — праз скуру;

0,1 л — праз кішэчнік.

У спёку арганізм выдзяляе ў 2-4 разы больш звычайнага. Ужо не 2-2,5 л, а 4 л. Вучоныя падлічылі, што пры страце 1 л вадкасці нас пачынае мучыць смага, 2 л — зніжаецца разумовая дзейнасць, 3 л — з’яўляецца галавакружэнне, 4 л — магчыма страта прытомнасці і сардэчны прыступ.

Пастаяннае, нават лёгкае, абязводжванне прыводзіць да галавакружэння, стомленасці і раздражнёнасці. Пастаянны недахоп вадкасці можа паўплываць на псіхічную і фізічную працаздольнасць. Такім чынам, піць лепей яшчэ да таго, як у роце перасохла. Выпрацаваць пітную звычку неабходна яшчэ да 5-гадовага ўзросту.

Смага — гэта змяненне водна-салявой раўнавагі ў арганізме. Звычайна гэтая раўнавага вытрымліваецца з вельмі высокай дакладнасцю. У 1 л крыві змяшчаецца 9,45 г паваранай солі. Калі канцэнтрацыя солі зменіцца ў большы бок, парушыцца нармальная дзейнасць клетак, якія забяспечваюцца крывёй. Калі мы моцна пацеем, канцэнтрацыя солі павялічваецца, і клеткі цэнтральнай нервовай сістэмы заяўляюць нам пра гэта смагай.

Разам з праблемай абязводжвання існуе і праблема лішняга прыёму вадкасці. Лішак вільгаці перагружае сэрца, паскарае працэс распаду бялку ў тканках, разбаўляе страўнікавы сок, які перастае быць бар’ерам для страўнікава-кішачных інфекцый. Калі колькасць вады ў крыві ўзрастае, то зніжаецца канцэнтрацыя мікраэлементаў, неабходных тканкам. І сімптомы перабору з вадой могуць быць тыя ж самыя — слабасць, ванітаванне, апатыя. Так што вучыцеся сачыць за тым, колькі вадкасці вы ўжываеце. І ў першую чаргу імкніцеся піць пакрысе, кожны глыток патрымайце ў роце.

Дарослым патрабуецца 2-2,5 л вадкасці штодня, дзецям да 2 гадоў — 1л, ад 3 да 5 гадоў — 1,5 л, ад 6 гадоў — 2 л. Падчас спёкі дарослым патрабуецца да 3 л вады на дзень.

Можна ўжываць пітную або мінеральную сталовую ваду (са ступенню мінералізацыі не больш за 1 г/л, звыш 10 г/л — гэта ўжо лячэбная мінеральная вада). Па здольнасці спатоліць смагу халаднаватая мінералка займае другое месца пасля гарбаты.

Калі ў вас няма гастрыту ці язвы страўніка, можаце ўжываць газіраваную ваду. Вуглекіслата ўзмацняе слінааддзяленне і хутчэй спаталяе смагу. Сам па сабе вуглякіслы газ бясшкодны, але яго прысутнасць у вадзе ўзмацняе страўнікавую сакрэцыю, павышае кіслотнасць страўнікавага соку і правакуе метэарызм.

Добра гасіць смагу і сухасць у роце кіслая вада — з лімонам або кіслымі ягадамі. Летам добра ўжываць таматны, вішнёвы, грэйпфрутавы, слівавы, алычовы і кізілавы сокі. Сокі з мякаццю, змешаныя сокі горш дапамагаюць пры смазе, хоць іх пажыўнасць вышэйшая. Аднак нельга забываць, што пры шэрагу захворванняў сокі наогул супрацьпаказаны.

Можна спатоліць смагу і квасам, атрыманым метадам браджэння. Квас рэгулюе дзейнасць страўнікава-кішачнага тракта, перашкаджае размнажэнню мікробаў, паляпшае абмен рэчываў, спрыяльна ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму, узмацняе імунітэт. Квас карысна ўжываць перад ядой тым, хто пакутуе ад гастрыту з паніжанай кіслотнасцю, сардэчнікам, гіпертонікам, людзям з аслабленай нервовай сістэмай і ўсім, хто жадае прыўзняць сабе настрой. Усё таму, што квас — гэта малочная кіслата, вітаміны групы В, кальцый, магній, фосфар, іншыя мікраэлементы і амінакіслоты. А кіслоты іграюць велізарную ролю па вывядзенні хворых і паталагічных клетак. Не рэкамендуецца піць газіраваны квас. Нельга наогул ужываць квас хворым з язвай страўніка, гастрытам з павышанай кіслотнасцю, калітам і энтэрытам, падаграй і хваробамі печані.

Вельмі падыдзе зялёная гарбата — цёплая або халодная, не важна. Галоўнае, яна багатая на антыаксіданты, флаваноіды, вітамін Р, які так добра ўздзейнічае на сасуды. Зялёная гарбата зніжае рызыку астэапарозу, раку, сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Кефір, ражанка, ёгурт, сыракваша, якія ўключаюць арганічныя кіслоты, таксама спаталяюць смагу. Да таго ж яны хутка засвойваюцца (за гадзіну — на 91%, а малако — толькі на 32%).

Не патрэбны ў спёку мачагонныя кава і энергетыкі, дый любы алкаголь у прынцыпе, уключаючы піва. Кава актывізуе работу нырак, а гэта прамы шлях да абязводжвання. Так што, калі ўжываеце каву, піце і паболей вады. Гэта датычыцца і чорнага чаю. Увесь алкаголь таксама прыводзіць да абязводжвання. Надта халодныя, з бурбалкамі, салодкія газіроўкі шкодзяць касцям і зубной эмалі, правакуюць дыябет, атлусценне, хваробы падстраўнікавай залозы і выклікаюць прывыканне.

"Звязда"
Информация с сайт Могилевского облисполкома

Последнее обновление ( 17.10.2014 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев