Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Магілеўскія зорачкі
Магілеўскія зорачкі Печать E-mail
29.04.2022 г.

28 красавіка ў Магілеве прайшоў адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магіле ўскія зорачкі», арганізатарам якога выступіла дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эварэст" г.Магілева» пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі Магілеўскаага гарвыканкама.

Конкурс праводзіцца ўжо семы раз. Асаблівасцю конкурса з’яўляецца тое, што ўдзельнікі прадстаўляюць конкурсныя нумары выключна на беларускай мове. Сваё майстэтства канкурсанты дэманструюць у дзвюх намінацыях: вакальны жанр і мастацкае слова. У гэтым годзе ў намінацыі вакальны жанр можна адзначыць высокае выканальніцкае майстэрства Мікалаевай Валерыі (Гімназія № 2 г.Магілева), Рыдзерскай Алісы, Жукавай Дыяны, Падстрэлавай Ксеніі («Сярэдняя школа № 32»), Ліпчанка Паліны, Каташэнка Марыі (ДУДА «Раднічок»), Вінаградавай Паліны (ДУК «Палац культуры вобласці»), Мікалаевай Алы і Ахрамоўскага Матвея (Сярэдняя школа № 19) і інш.

Варта адзначыць, што прадстаўленыя нумары і ўвесь конкурс, увогуле, быў праксякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.

Вінаградаў Павел Раманавіч,
загадчык аддзялення дадаткоай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г.Магілева»

























Последнее обновление ( 29.04.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев