Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Дзень роднай мовы “Я –беларус, ты- беларусачка!”
Дзень роднай мовы “Я –беларус, ты- беларусачка!” Печать E-mail
19.09.2022 г.

З мэтай фарміравання першапачатковых уяўленняў пра родную мову, родны край, паважлівага стаўлення да іх, выхавання патрыятычных пачуццяў у дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячы сад №51 г. Магілева”  прайшоў тэматычны дзень роднай мовы “Я– беларус, ты– беларусачка”.

На працягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі.

Асабліва цікава прайшоў у гэты дзень фізкультурны досуг, на якім дзеці  гулялі ў беларускія гульні, танцавалі жартоўны беларускі народны танец “Юрачка”.

Не менш цікавымі аказаліся для дзяцей лэпбукі “Беларусь – мая Радзіма” , “Размаўляем на беларускай мове”, “У гасцях у беларускай казкі”, вырабленыя выхавальнікамі. Дзеці з ахвотай пагулялі ў гульню “Апрані ляльку ў беларускае адзенне”, разглядвалі адзенне беларусаў розных раёнаў і рознага часу. Дзяўчынкі і хлопчыкі разглядвалі жывельны і раслінны свет Беларусі, сімволіку.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Шусцікава С.М.








Последнее обновление ( 19.09.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев