Конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» |
|
|
21.09.2022 г. |
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
(Я.Купала)
У кожнага чалавека ёсць Радзіма-маці, Бацькаўшчына, Айчына, зямля, дзе жылі продкі і дзе жывуць нашчадкі. Для нас – гэта родная Беларусь!
Наша краіна – гэта прыгожы і самы светлы куточак на зямлі. Беларусь – край блакітных рэк і азёр, зялёных лясоў, мужных, таленавітых і працавітых людзей.
З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай краіне праходзіць Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!». План мерапрыемстваў вельмі цікавы і разнастайны.
21 верасня 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы супрацоўнікі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю УО "БГУТ" правялі конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта. Студэнты хутка ўключыліся ў працу і пачалі разважаць над тэмай творчай работы.
У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця кожнага чалавека ў розных напрамках. Мы жывём у роднай Беларусі, мы марым і верым у шчаслівую будучыню. У кожнага з нас ёсць свае жаданні і надзеі. Няхай яны абавязкова спраўдзяцца!
УО "БГУТ"



|
Последнее обновление ( 21.09.2022 г. )
|