Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Як ты дорага мне, мая родная мова»
«Як ты дорага мне, мая родная мова» Печать E-mail
27.09.2022 г.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагі ўдзяляем развіццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

У дзяржаўнай установе «Дзіцячы сад № 4 г. Магілёва» праходзіць Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова». На працягу гэтага тыдня з выхаванцамі ўстановы дашкольнай адукацыі праводзіцца мноства цiкавых мерапрыемстваў. У групах арганізаваны кніжныя выставы «Майстры слова», прысвечаныя знакамітым землякам нашай Радзімы. Дзеці гуляюць у беларускія гульні, удзельнічаюць у віктарынах, конкурсах, прысвечаных нашай роднай мове.

22.09.2022 ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзіцца дзень беларускай мовы «Размаýляй са мной па-беларуску», калі дарослыя i дзеці размаýляць на роднай мове.

На сайце ўстановы адукацыі створана ітэрактыýнае воблака слоý «Маё любімае слова па-беларуску», арганізаваны анлайн-экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі.

Авалоданне дзецьмі багаццем беларускай мовы складае адзін з асноўных элементаў фармавання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і аказвае істотную ролю на яго этнакультурнае выхаванне.

Намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай
установы адукацыі
"Дзіцячы сад № 4 г. Магілёва" Н.Ю. Карпекіна















Последнее обновление ( 27.09.2022 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев