Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная
У лабараторыях Магілёўшчыны праверыць грыбы і ягады на радыяцыю можна бясплатна Печать E-mail
31.07.2013 г.

Пасля шчодрых дажджоў і пацяплення ў Магілёўскай вобласці добры ўраджай грыбоў. Асабліва шмат падасінавікаў. Іх збіраюць да стала, а яшчэ для прызапашвання, продажу. Спецыялісты раяць адпраўляць на лабараторны кантроль усе без выключэння лясныя грыбы. Нават тыя, што выраслі ў быццам бы “чыстай” зоне.

Пасля шчодрых дажджоў і пацяплення ў Магілёўскай вобласці добры ўраджай грыбоў. Асабліва шмат падасінавікаў. Іх збіраюць да стала, а яшчэ для прызапашвання, продажу. Спецыялісты раяць адпраўляць на лабараторны кантроль усе без выключэння лясныя грыбы. Нават тыя, што выраслі ў быццам бы “чыстай” зоне.

У спецыяльных лабараторыях, якія ёсць у Магілёўскай вобласці, грыбы і ягады правяраюць бясплатна. Спецыялісты кажуць: абы людзі не ленаваліся і даносілі дары леса на кантроль. Для даследвання патрэбны ўсяго адзін літр грыбоў (і той вяртаюць уладальніку). Спажываць правераны прадукт можна будзе з утаймаваным сумленнем. Прычым самая разумная тактыка - не спадзявацца на “авось”, а прынесці ў лабараторыю грыбы з усялякіх лясоў, нават з адносна “чыстых”, распавёў намеснік начальніка па Магілёўскай вобласці Адміністрацыі зон адчуджэння і адсялення Алег Цімашкоў. Бо ў Беларусі значная частка тэрыторыі забруджана радыёнуклідамі цэзію.

Збор грыбоў – нацыянальная традыцыя. Беларусы не адмовіліся ад яе і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У нашым рэгіёне ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах ёсць зоны першачарговага і наступнага адсялення. Тут дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым. І хто будзе мець спакусу абыйсці яго бокам, нажыве ўрон і здароў’ю, і бюджэту, распавёў Алег Цімашкоў.

Праўда, сёлета пакуль такіх парушэнняў не зарэгістравана. Затое беларусы “паспяхова” парушаюць правілы нарыхтоўкі лясных дароў. Па інфармацыі прэс-службы Мінлясгаса, з пачатку сезона збору лясных ягад і грыбоў лясная ахова правяла па ўсёй рэспубліцы каля 700 рэйдавых мерапрыемстваў. Адабраны дзясяткі прылад незаконнай нарыхтоўкі. На парушальнікаў пасыпаліся пратаколы, пастановы і штрафы.

По материалу «Радио Могилев»

Последнее обновление ( 17.10.2014 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев