Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow "Дзень беларускай мовы"
"Дзень беларускай мовы" Печать E-mail
05.02.2023 г.

У дзяржаўнай установе адукацыі "Санаторны дзіцячы сад № 36 г. Магілёва" надаецца вялікае значэнне рабоце па развіццю цікавасці і любові да беларускай мовы. З мэтай далучэння дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, і стымулявання да зносін на беларускай мове, штотыдзень па чацвяргах у дашкольнай установе праводзіцца "дзень беларускай мовы". 

Кожны чацвер педагагічным калектывам праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні выхаванцаў да культуры, традыцый, асаб­лівасцей быту беларускага народа, выкарыстанні беларус­кай мовы ў паўсядзённым жыцці. Для выхаванцаў ва ўстанове створаны адпаведныя ўмовы: у кожным памяшканні педагагічнымі работнікамі абсталяваны куткі нацыянальнай сімволікі і цэнтры для азнаямлення з беларускай культурай у адпаведнасці з узростам дзяцей. Там размешчаны саламяныя лялькі, скарбонкі, вырабы са льну, гліны, выцінанкі, сурвэт­кі, лялькі ў нацыянальных касцюмах.

З выхаванцамі сярэдняй групы "А" выхавальнік дашкольнай адукацыі правяла цікавыя заняткі па развіццю ў іх уяўленняў аб сімвалах Рэспублікі Беларусь. Вывучаючы герб краіны, усе разам абмеркавалі з якіх элементаў ён складаецца, замацавалі ўяўленні аб значнасці кожнага элемента ў жыцці кожнага беларуса.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Цішкоўская Людміла Францаўна


Последнее обновление ( 06.02.2023 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев