Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы”
Тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы” Печать E-mail
15.02.2023 г.

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі

Змалку трэба моцна бараніць…

Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай

Мовы матчынай запомні карані…

П. Панчанка

З такіх радкоў 9 лютага ў школьнай бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва” пачалася тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы”, у якой удзельнічалі вучні 7 класа. 

Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з цікавымі гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, прывіць любоў да яе. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам абʼяднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя любімых беларускіх слоў вучняў, настаўнікаў, бацькоў… Таксама вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Прыказкі роднага краю”, чыталі вершы пра родную мову. А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары загадалі дзецям 10 запаведаў,  каб мову родную берагчы.

Загадчыца бібіліятэкі С.Р. Калдыбаева


 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев