Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Любімыя беларускія гульні - гуляем разам!
Любімыя беларускія гульні - гуляем разам! Печать E-mail
27.03.2023 г.

У  сакавіку 2023 года ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад №13 г. Магілёва”  прайшлі чарговыя сустрэчы выхаванцаў сярэдніх групп і іх бацькоў, прысвечаныя беларускім народным рухавым гульням. Мэта гэтых мерапрыемстваў - фарміраванне ўстойлівай цікавасці, станоўчых адносін да роднай мовы дзяцей  дашкольнага ўзросту і іх бацькоў да беларускіх гульняў, асвета бацькоў у пытаннях правядзення сумеснай гульнявой дзейнасці з выкарыстаннем беларускіх народных і рухавых гульняў.

Рэалізуючы адукацыйны праект “Рухавыя гульні як сродак разнастайнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту”, хочацца адзначыць, што  такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй  установы дашкольнай адукацыі, месцам, дзе дарослым і дзецям можна весела і карысна правесці час разам і, такім чынам, зберагаць і працягваць традыцыя беларускага народу. 

З пакалення ў пакаленне пераходзяць фальклорныя творы, песні і гульні ад бацькоў да дзяцей, ад бабуль і дзядуль да ўнукаў. Іх запамінаюць, запісваюць, зберагаюць і, каб не зніклі зусім, выкарыстоўваюць у сваім жыцці.

Прагляд гульнявога комплекса “Любімыя беларускія гульні” даў магчымасць бацькам убачыць, як весела можна вучыць беларускую мову. Бацькі выхаванцаў прымалі актыўны ўдзел у гульнях, выконвалі галоўныя ролі – Бусла, Зязюлі, разам з дзецьмі называлі прымаўкі і прыказкі пра сям’ю, Радзіму, родны край. А сумесны фотаздымак   будзе напамінаць пра тое, што мы, беларусы, самі з’яўляемся носьбітамі культуры і традыцый беларускага народа.

Такмянінава В.І., кіраўнік фізічнага выхавання






Последнее обновление ( 27.03.2023 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев