Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Хатынь Печать E-mail
04.04.2023 г.

Вы калі-небудзь былі ў мертвай вёсцы? Вы чулі спеў жаўранка над вуліцай, дзе толькі коміны ад печаў, смяротная цішыня ды адгалоскі званоў? І сустракае наведвальнікаў не расчыненая брама, а непакораны чалавек у бронзе, апалены жудасным агнём вайны…

Не ўсе ведаюць час з’яўлення вёскі Хатынь, што ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, але ўсім знаёма бессмяротная дата, калі гэта вёска была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 22 сакавіка 1943 года. Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, у якой налічвалася 26 дамоў. 22 сакавіка ў 6 кіламетрах ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. У хуткім часе пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў гумно старых, жанчын, дзяцей, запёрлі і падпалілі. У агні загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

З захопленай агнём пабудовы атрымалася вырвацца толькі аднаму даросламу – 56-гадоваму кавалю Іосіфу Камінскаму. Ён хацеў вынесці і свайго малодшага сына Адама, але выратаваць хлопца не атрымалася… Цудам у гэты страшны дзень змаглі ўцалець сямёра юных жыхароў Хатыні, але ж і сярод іх не ўсе дажылі да Перамогі.

У 1969 годзе на месцы спаленай вескі быў створаны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Ён стаў міравым сімвалам мільёнаў пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Да 80-годдзя трагедыі Хатыні ў мемарыяльнам комплесе была праведзена маштабная рэканструкцыя, дзякуючы якой з’явіліся драўляная царква Раства Прысвятой Багародзіцы, музей памяці ахвяр беларускага народа. Асобным словам хочацца адзначыць новы музей, які падзелены на 6 залаў, якія паэтапна знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй крупных канфліктаў і трагедый мірнага насельніцтва Беларусі. Уся экспазіцыя размешчана па кругу і ўключае ў сябе "Дрэва гісторыі" ( ваенныя паходы і войны на беларускай зямлі ў перыяд з X па XX стагоддзі), "Пачатак вайны", "Акупацыя" (экспазіцыя раскрывае тэму гета, Халакосту, канцлагераў, масавых расстрэлаў мірных жыхароў), "Спаленыя вёскі", "Памяць" (зала прадстаўляе ў інтэрактыўнай форме назвы ўсіх спаленых вёсак, як адноўленых пасля вайны, так і знішчаных у гісторыі назаўсёды), "Ідзі і глядзі" (дэманструе гістарычныя даследаванні трагедыі вайны, паказвае гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу). Цэнтральным элементам экспазіцыі з'яўляецца "крывавая крыніца", якая сімвалізуе ўсіх ахвяр агрэсіі ў Беларусі. Нараўнадушнымі наведвальнікаў музея  пакіне трагічная скульптура дзяўчыны, якая ідзе на эшафот. У яе няма імя і прозвішча, яна ўвасабленне нявінна забітых маладых людзей, якія яшчэ, так бы мовіць, не паспелі расцвісці ў  сваім перарваным жыцці.

Жудаснае ўражанне пакідае пасля сябе “Сцяна смутку” – жалезабетонны блок з нішамі, у якім знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі лагераў смерці і месцаў масавай гібелі людзей.

Мемарыяльны комплекс завершаны “Плошчай Памяці”, у цэнтры якой растуць тры бярозы, як сімвал жыцця, на месцы часцвёртай – Вечны агонь, сімвал жыхароў Беларусі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Недалёка знаходзіцца “Дрэва жыцця” са спісам спаленых вёсак, якія ўдалося аднавіць пасля, у мірны час.

Дарэчы, унікальная эмацыйная прастора, якая можа паказаць кожнаму наведвальніку наколькі страшная любая агрэсія, які жах і нянавісць яна нясе, як ператворвае ў попел жыццё мірных людзей…

Жудасны агонь вайны ў постаці непакоранага бронзавага чалавека з дзіцём на руках сустрэне кожнага, хто не можа забыць, не можа пакінуць у дзесяцігоддзях памяць аб спаленай вёсцы Хатынь…з вуліцай, дзе толькі коміны ад печаў, смяротная цішыня да адгалоскі званоў…






























Последнее обновление ( 04.04.2023 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев