Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Тэматычны тыдзень “Людзі, якія праславілі Беларусь. Да вытокаў кнігі”
Тэматычны тыдзень “Людзі, якія праславілі Беларусь. Да вытокаў кнігі” Печать E-mail
08.09.2023 г.

Першы тыдзень верасня ў кожнай установе адукацыі заўсёды становіцца асаблівым: новыя знаёмствы і веды, узгаданне набытага раней вопыту.

Для таго, каб гэты час як мага дольш застаўся ў памяці, у старэйшых групах установы адукацыі “Дзіцячы сад №98 г. Магілёва” быў арганізаваны тэматычны тыдзень “Людзі, якія праславілі Беларусь. Да  вытокаў кнігі”.

Для дзяцей 5-6 гадоў – будучых першакласнікаў – гэта тэма вельмі важная: так развіваюцца сацыяльныя і пазнавальныя матывы, якія у будучыні паспрыяюць вучобе ў школе.

Таму на працягу тыдня для выхаванцаў праходзіла шмат цікавых заняткаў пра родную Беларусь, пра малую Радзіму. Пазнавальны занятак з прымяненнем тэхнічных сродкаў выхавання прайшоў у музычнай зале. Ён быў прысвечаны першаасветнікам Беларусі – Еўфрасінні Полацкай і Францыску Скарыне. Дзеці пазнаёміліся з незвычайнымі для таго часу працаўнікамі асветы, “пагулялі” па Полацку і, нават, паглядзелі на выявы першых вялізных друкарных станкоў, параўналі іх з кампактнымі – сённяшнімі.

З дапамогай вялікафарматнага экрану выхавацелі дашкольнай адукацыі змаглі прадэманстраваць віртуальную экскурсію ў сапраўдную краіну кніг – Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Напрыканцы тыдня была арганізавана выстава з самымі любімымі кнігамі выхаванцаў і выступленне дзяцей з вершамі на беларускай мове.

Такая дзейнасць выхоўвае пачуццё гонару за сваю краіну і развівае інтарэс да беларускай мовы.

Мур’ева Аксана Васільеўна, 

выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад № 98 г. Магілёва”










Последнее обновление ( 08.09.2023 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев