Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Образование arrow Новости отдела по образованию arrow Дзень роднай мовы: павітемся па-беларуску!
Дзень роднай мовы: павітемся па-беларуску! Печать E-mail
21.02.2025 г.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю, другія — непаўторнасцю, трэція — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць такая мова, якая завецца роднай.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 13 г. Магілева» цэлы быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу гэтага тыдня ў дзіцячым садку праводзіліся разнастайныя гульні, конкурсы, забавы, віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы. Выхаванцы знаёміліся з беларускай культурай, побытам і абрадамі нашых продкаў. Штодзень праводзіліся мерапрыемствы з удзелам бацькоў выхаванцаў.
21 лютага раніца пачалася з акцыі «Павітаемся па-беларуску!». Супрацоўнікі, выхаванцы і іх бацькі пачалі свой дзень з усмешкі, таму што кожны маў магчымасць сказаць словы-прывітанні на роднай мове, атрымаў у падарунак прыродны сімвал Беларусі — кветку васілёк, з беларускімі словамі на пялестках.

Запрашаем усіх кожны дзень размаўляць, гутарыць, слухаць, як прыгожа гучыць «мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!».

І. У. Быкава,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев