Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Кожная пятніца - роднае, сваё»
«Кожная пятніца - роднае, сваё» Печать E-mail
24.04.2026 г.

Кажуць, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго культура. 24.04.2026 года ў рамках рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё» у аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Магілёва адбылася кранальная і натхняльная падзея для грамадзян сталага ўзросту — дзень, прысвечаны глыбокай павазе да беларускіх вытокаў. Праграма ўключала лекцыю «Беларускі касцюм — гісторыя і сучаснасць» і творчы майстар-клас па вырабе нацыянальнага вянка.

Падчас лекцыі ўдзельнікі мерапрыемства здзейснілі сапраўднае падарожжа ў часе. Прысутныя даведаліся, што беларускі строй — гэта не проста адзенне, а цэлая кніга жыцця нашых продкаў. Кожны колер, кожная лінія ў арнаменце мелі свой сэнс: пажаданне багацця, здароўя, росквіту ці абарону ад няшчасцяў.

Працягам сустрэчы стаў майстар-клас па вырабе беларускага вянка. Творчы працэс суправаджаўся ўспамінамі: многія жанчыны з цеплынёй узгадвалі, як у маленстве плялі вянкі на Купалле ці Спас, якія песні спявалі ў іх вёсках. Такія мерапрыемствы — гэта больш, чым проста адпачынак. Гэта магчымасць для людзей залатога ўзросту адчуць сябе патрэбнымі, падзяліцца вопытам і напоўніць жыццё новымі фарбамі.







 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2026 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев