Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Болей за 36 млн. рублёў сабралі ў Магілёве на падтрымку бежанцаў з Украіны
Болей за 36 млн. рублёў сабралі ў Магілёве на падтрымку бежанцаў з Украіны Печать E-mail
09.12.2014 г.

Болей за 36 млн. рублёў сабралі ў Магілёве на падтрымку бежанцаў з Украіны Болей за 36 млн. рублёў сабралі ў Магілёве на падтрымку бежанцаў з паўднёва-ўсходніх раёнаў Украіны падчас дабрачыннай акцыі. Яна прайшла па ініцыятыве каардынацыйнай рады грамад­скіх і нацыянальных аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Магілёва пры падтрымцы абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

«Мы добра ведаем, як гэтым людзям патрэбна наша дапамога, — адзначыла старшыня каардынацыйнай рады Зінаіда Пянькова. — Па звестках абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, да іх звярнуліся больш за тысячу ўкраінцаў. Нікому не адмоўлена ў падтрымцы, але сродкаў не хапае. На наш зварот дапамагчы брацкаму народу адгукнуліся прадстаўнікі ўсіх нацыянальных дыяспар, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў горада. Кожны з дэпутатаў гарсавета перадаў на добрую справу не меней за 100 тыс. рублёў».

Шмат сродкаў было сабрана падчас дабрачыннага канцэрта, што адбыўся ў Магілёве па ініцыятыве арт-групы «Настальжы», у складзе якой працуюць 2 украінкі. Ініцыятыву падтрымалі вакальная студыя «Фольк-мадэрн», ансамбль «Хвыля» культурна-асветнага аб’яднання ўкраінцаў «Дніпро», народны ансамбль «Сустрэча», салісты студыі класічнага вакалу цэнтра творчасці «Натхненне».

Па папярэдніх звестках сабрана болей за 36 млн. рублёў. Але гэта без уліку тых сродкаў, якія папоўнілі агульную скарбонку падчас канцэрта. Усе сродкі будуць накіраваны на разліковы рахунак абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа.

«Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць аказваць пасільную дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, але і сведчаць аб духоўнай сіле і хрысціянскай аснове маралі беларускага народа», — адзначыла Зінаіда Пянькова.

zviazda.by

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2018 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев