Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Вір­ту­аль­ны тур па сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­ве рас­пра­ца­ва­лі ма­гі­лёў­скія вуч­ні
Вір­ту­аль­ны тур па сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­ве рас­пра­ца­ва­лі ма­гі­лёў­скія вуч­ні Печать E-mail
12.03.2015 г.

Магілёўскія вучні распрацавалі віртуальны тур па сваёй навучальнай установе. Першапраходцамі ў прамым сэнсе гэтага слова сталі навучэнцы 34-й школы Дзмітрый Варэннікаў з 8 класа і Ілья Тупальскі з 5-га. Кіравала працэсам стварэння 3D-экскурсіі настаўніца Марына Тупальская.

Паколькі ў астатніх адукацыйных установах вобласці такая практыка адсутнічае, прыйшлося правесці даследчую работу. Школьнікам для гэтага спатрэбілася пяць месяцаў. За гэты час яны навучыліся працаваць з праграмамі па стварэнні віртуальных панарам, падабралі і сфатаграфавалі найбольш цікавы матэрыял пра сваю школу, яе вучняў і настаўнікаў. Дарэчы, толькі на адну панараму, а іх зроблена тры, спатрэбілася не менш за 36 здымкаў.

Каб паглядзець, што атрымалася, дастаткова зайсці на сайт школы і клікнуць па падраздзеле «экскурсія». Эфект прысутнасці ствараецца з дапамогай сферычных панарам, звязаных паміж сабой інтэрактыўнымі спасылкамі. Самае цяжкае для першапраходцаў было звесці здымкі спачатку ў панараму, а потым у тур цалкам. Аб гэтым шмат гаворыцца ў іх даследчай працы. Дзіма і Ілья атрымалі каштоўны вопыт, пакуль рыхтавалі яе. Кажуць, што цяпер яны змогуць здзіўляць сваіх блізкіх і знаёмых не звычайнымі фотаздымкамі са сваіх падарожжаў, а панарамнымі.

Даследаванне магілёўскіх школьнікаў ужо прыцягнула да сябе ўвагу. «Стварэнне віртуальнага свету» было прадстаўлена на канферэнцыях даследчых работ навучэнцаў у Бабруйску і Кастрычніцкім раёне Магілёва. На апошнім мерапрыемстве яно заняло першае месца. Цяпер Дзмітрый і Ілья рыхтуюцца да абласнога этапу, які адбудзецца ў красавіку. Пакрокавая інструкцыя, што распрацавалі юныя даследчыкі, дае магчымасць паспрабаваць сябе ў цікавай справе любому. Для гэтага зусім неабавязкова быць прафесійным фатографам ці інжынерам-праграмістам. Дастаткова мець добры фотаапарат і камп’ютар. Але пакуль у інтэрнэце можна паглядзець толькі на сам вынік гэтага даследавання. Змяшчаць інструкцыю па прымяненні ў найбліжэйшы час распрацоўшчыкі не плануюць. «Вось заваюем рэспубліку, тады іншая справа», — смяюцца яны.

«Звязда»

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев