Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Конкурс маладых паэтаў
Конкурс маладых паэтаў Печать E-mail
13.05.2015 г.

Конкурс маладых паэтаўСвяткаванню 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці знакамітага ўраджэнца Магілёўшчыны, заслужанага работніка культуры БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, паэта-франтавіка Аляксея Васільевіча Пысіна быў прысвечаны літаратурны конкурс «У нашай памяці жыве», які з 1 лютага па 15 сакавіка 2015 года праводзілі Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Конкурс дазволіў прыцягнуць увагу маладых літаратараў да падзей Вялікай Айчыннай вайны, да жыцця і творчасці паэта-франтавіка А.В. Пысіна, спрыяў фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці Айчыне, падзякі і павагі да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне інтарэсаў нашай краіны — Рэспублікі Беларусь, служыць папулярызацыі беларускай культуры і яе духоўных каштоўнасцей, выяўленню і падтрымцы таленавітых пачынаючых аўтараў.

У конкурсе прынялі ўдзел каля 50 маладых паэтаў ва ўзросце 14 — 30 гадоў з 12 раёнаў і гарадоў Магілёўшчыны. Найбольшую актыўнасць праявілі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання, Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова, навучэнцы гімназій і сярэдніх школ г. Быхава, Быхаўскага і Касцюковіцкага раёнаў, удзельнікі літаратурнага клуба «Святліца» ДУДА «ЦТДМ «Агат» г. Магілёва, народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» пры Касцюковіцкай раённай бібліятэцы імя І.Г. Чыгрынава.

Конкурс праводзіўся ў трох узроставых катэгорыях па тэмах: «Веліч неўміручага подзвігу» (аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне), «Пакуль зямля твая жывая, і ты — жывы» (паэтычныя творы, прысвечаныя памяці паэта А.В. Пысіна, творы антываеннай тэматыкі, светапоглядныя — пра сэнс і каштоўнасць чалавечага жыцця), «Паэзіі высокае гучанне» (творы на вольную тэму).

У зборнік уключаны творы 37-мі ўдзельнікаў конкурсу. Вершы друкуюцца ў рэдакцыі старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.У. Дуктава і галоўнага спецыяліста гэтага аддзялення А.І. Церахава. Матэрыял у зборніку размешчаны па тэмах конкурсу.

Конкурс маладых паэтаў
Последнее обновление ( 13.05.2015 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев