Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года
Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года Печать E-mail
25.05.2015 г.

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага годаТрадыцыйне свята, прысвечанае падвядзенню спартыўных вынікаў 2014/2015 навучальнага года, адбылося ў дзяржаунай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Магілёва».

Россыпы медалёў юнакоў і дзяўчат яскрава паказалі здольнасці мясцовых навучэнцаў, якія ўвесь год штурмавалі непакорныя вяршыні.

«Адметнае і тое, што ў гэтым годзе ў нас ёсць шмат вучняў, якія выканалі нарматывы майстра спорта. Добрыя вынікі зараз паказваюць не толькі сталыя спартсмэны са старэйшых класаў, але і маленькія шкаляры», — распявядае дырэктар школы В. І. Кіцікаў.

На ўрачыстым мерапрыемстве былі ўзнагароджаны вучні, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, навуковай дзейнасці і грамадскім жыцці школы.

Добрай традыцыяй сталі і паказальныя выступленні спартсменаў. Усё робіцца для таго, каб папуліразаваць не толькі асобныя віды спорта ў школе, але і здаровы вобраз жыцця ўвогуле.

«У нас класы інтэгрыраваныя. Гэта значыць, што ў адным класе можа быць пяць, сем відаў спорта. Раней , напрыклад,былі толькі хакейныя, футбольныя, ці толькі класы барацьбы,а на сённяшні дзень мы маем дзевятнаццаць відаў спорта!»- працягвае дырэктар.

Завяршылася мерапрыемства павязваннем ганаровымі гасцямігальштукаў вучням, якія толькі былі прыняты ў школьную піянерскую арганізацыю.

Новы навучальны год абавязкова прынясе новыя перамогі, медалі, кубкі і п’едысталы!

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года

Падвядзенне спартыўных вынікаў 2014/215 навучальнага года
Последнее обновление ( 25.05.2015 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев