Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow У Міжнародны дзень роднай мовы магілёўцы па-традыцыі будуць пісаць дыктоўку
У Міжнародны дзень роднай мовы магілёўцы па-традыцыі будуць пісаць дыктоўку Печать E-mail
18.02.2016 г.

У Міжнародны дзень роднай мовы магілёўцы па-традыцыі будуць пісаць дыктоўкуУ Міжнародны дзень роднай мовы ў Магілёве пройдзе акцыя «Пішам дыктоўку». Гараджан запрашаюць 21 лютага далучыцца да мерапрыемства, якое ўжо не першы год ладзіцца ў абласным цэнтры, паведаміла начальнік аддзела культурна-адукацыйнай дзейнасці Палаца культуры вобласці Ала Кускова.

«Для дыктоўкі абраны ўрывак з твора Міхася Зарэцкага, чытаць яго будзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры з першай гімназіі горада Ганна Бандарэнка», — расказала суразмоўца.

Дарэчы, мінулыя гады напісаць беларускую дыктоўку прыходзіла ў сярэднем каля 70 чалавек. Пасля ўсе работы правераць, адзнакі — ад 0 да 10 балаў — можна будзе падгледзіць на сайце ТБМ.

Удзельнікаў таксама чакае канцэрт, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, які рыхтуюць артысты Палаца культуры вобласці.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Магілёўскай гарадской арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і пры падтрымцы бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна.

MyCity.by

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев