Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Прачытаць разам байкі Кандрата Крапівы прапаноўваюць бібліятэкі Магілёва
Прачытаць разам байкі Кандрата Крапівы прапаноўваюць бібліятэкі Магілёва Печать E-mail
29.02.2016 г.

Прачытаць разам байкі Кандрата Крапівы прапаноўваюць бібліятэкі МагілёваЛітаратурны праект-марафон «Чытаем байкі Кандрата Крапівы разам» праходзіць у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк горада Алена Астапава.

«Акцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння класіка, накіравана на прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання, да роднай мовы. Удзел у ёй могуць прыняць усе жадаючыя — для гэтага неабходна прачытаць на відэа любую байку Кандрата Крапівы», — адзначыла спецыяліст. Дарэчы, да праекта ўжо далучыліся жадаючыя, якія на памяць прадэкламавалі знакамітыя творы беларускага аўтара. Вынікам акцыі стане фільм, які будзе ўяўляць літаратурнае асарці з баек Кандрата Крапівы.

«Бібліятэкі Магілёва актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці сучасныя тэхналогіі, у тым ліку і сацыяльныя сеткі. Так, у мінулым годзе моладзь горада актыўна ўключылася ў інтэрнэт-праект "Мая любімая кніга", за паўгода ў ёй прынялі ўдзел каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі і інш. краін», — падагульніла Алена Астапава.

Могилевский областной исполнительный комитет

 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев