Кожны чацвер у ДУА «Сярэдняя школа № 41 г.Магілёва» праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю роднай мовы. Так, 22 сентября 2016 у межах адзінага дня беларускай мовы праведзена шмат розных па форме і змесце мерапрыемстваў, прызваных спрыяць распаўсюджванню беларускай мовы, пашырэнню сферы яе ўжывання. Правядзенне такіх адзіных дней дапамагае выхоўваць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, пачуццё патрыятызму, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей, вынаходніцка-пошуковых навыкаў.
Работа дня пачалася з правядзення праграмы-анонса «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...» Вучні малодшых класаў прынялі ўдзел у ранішніку"Напісанае застаецца..."
Да нас у госці быў запрошаны кіраўнік магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў. Ён правёў з вучнямі старэйшых класаў інтэрактыўны агляд «Нацыянальная культура Беларусі».
Да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча праведзена літаратурна-музычная імпрэза «Страціў слова, страціў спадчыннае слова — Штосьці страціў у душы абавязкова...»
На працягу дня, выкарыстоўваючы станоўчы вопыт мінулых год, вучнямі вялася работа па запаўненні інтэрактыўнай газеты «Нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы...». Вучні запісвалі на гэтай газеце прыгожыя, мілагучныя ўласнабеларускія або даўно запазычаныя словы, якія мы сёння ўжо ўспрымаем як беларускія, а потым усім жадаючым была дадзена магчымасць перакласці гэтыя словы на рускую мову.
Таксама стартавала акцыя, прызваная звярнуць увагу на праблему выкарыстання беларускай мовы ў паўсядзенным жыцці. Гэта ўпэўненыя крокі да таго, каб даць мове магчымасць жыць і займаць сваё шаноўнае месца ў жыцці кожнага з нас.
Вось так цікава і насычана прайшоў наш адзіны дзень беларускай мовы. Нельга сумнявацца ў тым, што ён дасягнуў сваёй мэты, бо вучні з цікавасцю прымалі ўдзел у мерапрыемствах, дзяліліся сваімі ўражаннямі, рабілі для сябе новыя адкрыцці.

Калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 41 г.Магілёва» |