Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Беларусь – мая Радзіма
Беларусь – мая Радзіма Печать E-mail
14.12.2018 г.

Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць…

Менавіта с такіх радкоў знакамітага ўсім верша 13 снежня ў рамках рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Сабяры Беларусь у сваім сэрцы" і з мэтай папулярызацыі беларускай мовы на I ступені адукацыі сярод вучняў 4-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №6 г. Магілёва” пачаўся  класны час “Беларусь – мая Радзіма”.

У ходзе мерапрыемтсва дзеці абнавілі і ўдакладнілі сэнс такіх важных для кожнага беларуса паняццяў як “Радзіма”, “Бацькаўшчына”, “Айчына”, “гісторыя”, “продкі”. Вучні падзяліліся ведамі аб мінулым нашай Радзімы, аб жыцці і занятках нашых продкаў, аб асноўных падзеях у жыцці нашай краіны.

На працягу мерапрыемства дзеці размаўлялі на роднай мове, з цікавасцю збіралі пазлы, аднаўлялі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі рэбусы, працавалі з гістарычнымі паняццямі.
У працэсе сумеснай працы навучэнцы актывізавалі слоўнікавы запас, пашырылі веды аб роднай краіне, якая завецца Беларусь.

Мы ўсе ганарымся тым, што нам пашчасціла жыць, вучыцца і працаваць у Беларусі!

Класны кіраўнік 4 “Б” класа
Крывушкіна Святлана Алегаўна







Последнее обновление ( 14.12.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев