Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Мова твая і мая
Мова твая і мая Печать E-mail
14.12.2018 г.

Якасная работа па далучэнню дзяцей да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа немагчыма без кваліфікаваных, зацікаўленых педагогаў. Яны першыя сваім прафесійным майстэрствам, любоўю да роднай мовы павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай, выклікаць эмацыянальны водгук на яе.

Згодна з артыкулам 21 закону Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь” кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістемы адукацыі павінны уладаць беларускай і рускай мовамі.

Таму павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, фармiраванню ў iх усведамлення неабходнасці адраджэння беларускай мовы надаецца вялікая ўвага.
13 снежня ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад№ 79 г. Магілёва” у межах штотыдневага беларускамоўнага дня адбыўся тэматычны семінар для педагогаў  “Мова твая і мая”, на якім педагогі мелі магчымасць замацаваць веды ў віктарыне “Ці ведаешь ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?”, прыняць ўдзел у конкурсе на лепшае выкананне твораў на беларускай мове, а таксама на чарговым занятку “Хвілінкі граматнасці” працягнулі знаемства з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.



Последнее обновление ( 14.12.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев