Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow Акцыя «Не вясновым выпальванням!»
Акцыя «Не вясновым выпальванням!» Печать E-mail
19.04.2019 г.

Душна ад жалезнага прагрэсу:
Дружна падразаем жылы лесу…
…А зямля дакуль будзе цярпець?
А нашчадкам нашым
Чым жа дыхаць?
П. Панчанка

Захаванне прыроды стала сур'ёзнай праблемай для сучаснага пакалення. Як часта мы задумваемся аб тым, якой мы пакінем пасля сябе сваю зямлю? Навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да прыроды, жыць з ёю ў гармоніі, быць яе часткай – найважнейшая задача настаўнікаў нашай школы. 

З 10 па 16 красавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Магілёва» праводзілася акцыя «Не вясновым выпальванням!». У межах акцыі ва ўстанове адукацыі прайшлі конкурсы на распрацоўку буклетаў і плакатаў, што заклікаюць захаваць прыроду, не нашкодзіць навакольнаму асяроддзю, а таксама конкурс малюнкаў «Захавай прыроду для нашчадкаў», у якіх навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел. 

Дзеці з валанцёрскай группы 6 «Б» класа арганізавалі і правялі для вучняў 1-3 класаў гульню-віктарыну «Хто «жыве» у Чырвонай кнізе». Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету роднай Магілёўшчыны. Дзеці былі вельмі здзіўлены тым, колькі знаёмых ім раслін і жывёл з'яўляюцца «жыхарамі» Чырвонай кнігі Беларусі і даведаліся, што, выпальваючы расліннасць вясною і восенню, мы наносім непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю, дый сабе…

Апошнім аккордам акцыі стаў зварот-заклік навучэнцаў школы да сваіх знаёмых і родных «Не паліце траву – захавайце прыроду для нашчадкаў!» Магчыма, тыя 7 дзён, якія працягвалася акцыя, – гэта і не шмат, але мы ўпэўнены, што «зярняткі» беражлівых адносін і любві да прыроды «прарастуць» і дадуць дружныя «парасткі», якія дапамогуць захаваць прыроду нашай роднай Магілёўшчыны  і зрабіць яе прыгажэйшай.

Настаўнік Багуцкая Т.В.

Последнее обновление ( 19.04.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев