Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow ДЗЕНЬ ІНАВАЦЫЙ У ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ «ЯСЛІ-САД 13 г. МАГІЛЁВА»
ДЗЕНЬ ІНАВАЦЫЙ У ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ «ЯСЛІ-САД 13 г. МАГІЛЁВА» Печать E-mail
22.04.2019 г.

18 сакавіка 2019 годаў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №13 г. Магілёва” быў праведзены Дзень інавацый у рамках III Метадычнага фестываля па тэме “Інавацыі ў адукацыі  Магілеўскай вобласці”,  якую можна лічыць своеасаблівай  творчай справаздачай па выніках інавацыйнай дзейнасці калектыва. 

Мэтай мерапрыемства стала прэзентацыя вопыту работы педагогаў установы дошкольнай адукацыі па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі працэса патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі”. Праграма мерапрыемства была насычаная і разнастайная, аб’яднаная адной тэмай “Беларускія традыцыі”. Увесь калектыў, выхаванцы  і госці у гэты дзень размаўлялі на беларускай  мове,  так як родная мова- гэта сродак передачы культуры, традыцый, нацыянальных асаблівасцей, самабытнасці беларускага народа.

Загадчык дашкольнай установы  Музычэнка Л.Г. расказала аб напрацоўках з вопыту работы калектыва, аб апрабіраваных эфектыўных метадах і формах арганізацыі працэса патрыятычнага выхавання. Увазе гасцей была прадстаўлена выстава дыдактычных і метадычных матэрыялаў з вопыту работы педагогаў (намеснік загадчыка па асноўнай дзенасці Быкава І.В.), майстар-клас па вырабу лялек-берагінь (выхавацель дашкольнай адукацыі Базуценка І.М.), гульнявы комплекс “Гульні беларускія” (кіраўнік фізічнага выхавання Такмянінава В.І.), інтэграваны занятнак  у старэйшай групе “Беларускія майстры” (выхавацель дашкольнай адукацыі Гусакова Т.П.).

Быкава І.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці







Последнее обновление ( 22.04.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2025 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев