ДЗЕНЬ ІНАВАЦЫЙ У ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ «ЯСЛІ-САД 13 г. МАГІЛЁВА» |
|
|
22.04.2019 г. |
18 сакавіка 2019 годаў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №13 г. Магілёва” быў праведзены Дзень інавацый у рамках III Метадычнага фестываля па тэме “Інавацыі ў адукацыі Магілеўскай вобласці”, якую можна лічыць своеасаблівай творчай справаздачай па выніках інавацыйнай дзейнасці калектыва.
Мэтай мерапрыемства стала прэзентацыя вопыту работы педагогаў установы дошкольнай адукацыі па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі працэса патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі”. Праграма мерапрыемства была насычаная і разнастайная, аб’яднаная адной тэмай “Беларускія традыцыі”. Увесь калектыў, выхаванцы і госці у гэты дзень размаўлялі на беларускай мове, так як родная мова- гэта сродак передачы культуры, традыцый, нацыянальных асаблівасцей, самабытнасці беларускага народа.
Загадчык дашкольнай установы Музычэнка Л.Г. расказала аб напрацоўках з вопыту работы калектыва, аб апрабіраваных эфектыўных метадах і формах арганізацыі працэса патрыятычнага выхавання. Увазе гасцей была прадстаўлена выстава дыдактычных і метадычных матэрыялаў з вопыту работы педагогаў (намеснік загадчыка па асноўнай дзенасці Быкава І.В.), майстар-клас па вырабу лялек-берагінь (выхавацель дашкольнай адукацыі Базуценка І.М.), гульнявы комплекс “Гульні беларускія” (кіраўнік фізічнага выхавання Такмянінава В.І.), інтэграваны занятнак у старэйшай групе “Беларускія майстры” (выхавацель дашкольнай адукацыі Гусакова Т.П.).
Быкава І.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
|
Последнее обновление ( 22.04.2019 г. )
|