Администрация Октябрьского района г. Могилева

Версия для слабовидящих

Главная arrow Новости arrow «Беларусы – гэта маладая нацыя, але старажытны народ». Як вучань дзесятага класа прыбраў ініцыятыву ў свае рукі і пачаў папулярызаваць беларускую мову ў сваёй школе
«Беларусы – гэта маладая нацыя, але старажытны народ». Як вучань дзесятага класа прыбраў ініцыятыву ў свае рукі і пачаў папулярызаваць беларускую мову ў сваёй школе Печать E-mail
27.11.2019 г.

Захар Бачкоў – звычайны вучань сярэдняй школы №41 горада Магілёва, які добра вучыцца, наведвае курсы польскай мовы і марыць аб тым, каб і ў нашай дзяржаве кожны ставіўся да свайго неабыякава…

У пачатку гэтага навучальнага года ён раздаў кожнаму настаўніку і працаўніку школы стылізаваны бэйджык, дзе ініцыялы ўладальніка і пасада напісаныя па-беларуску. Мы звярнуліся да Захара з прапановай расказаць нам аб тым, чаму ён вырашыў зрабіць гэты крок.

«Мне захацелася надаць навізны паўсядзённаму жыццю школы і вылучыць яе сярод іншых»

— Захар, чаму ты вырашыў зрабіць бэйджыкі менавіта на беларускай мове?

 — Таму што ў Беларусі занадта мала людзей размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. Я мяркую, што не існуе праблем адсутнасці ўвагі да нашай мовы ў дзяржаве, але інтэграцыя беларускай мовы ў жыццё беларусаў неабходна, каб захаваць нацыянальную самаіндэтыфікацыю і культуру беларусаў.

— Як прыйшла ідэя зрабіць такія бэйджыкі?

 Мне захацелася надаць навізны паўсядзённаму жыццю школы і вылучыць яе сярод іншых.

— Чаму ты ўвогуле захацеў гэта зрабіць?

 Мяне непакоіць сітуацыя з беларускай мовай. Асабіста я кожны дзень некаторы час размаўляю па-беларуску і хачу бачыць як мага больш беларускамоўных людзей. Пачаў з бэйджаў. Наперадзе яшчэ ёсць некалькі задумак.

— Адкуль узялася ідэя дызайну?

 Хацелася зрабіць нешта такое, што б падкрэслівала нашу гісторыю і адметнасць.

— Хто табе дапамагаў?

— Мой школьны настаўнік беларускай мовы Ірына Васільеўна Шараева.

«Некаторыя з іх не разумелі навошта мне гэта…»

— Як ты лічыш, твая ідэя спадабалася настаўнікам і працаўнікам школы?

Канешне я спытаў у настаўнікаў і працаўнікоў школы, ці жадалі б яны мець нешта такое на сваёй працы. Амаль усе былі не супраць гэтага. Вялікая колькасць з іх, нават, была мне вельмі ўдзячная.

— Як ставіліся твае аднакласнікі да такой ініцыятывы?

Некаторыя з іх не разумелі навошта мне гэта? Пэўная частка з іх была зацікаўленая гэтым і жадала, каб у мяне ўсё атрымалася. Але большасць з іх аднеслася да маёй ініцыятывы нейтральна.

— Можа яны казалі табе штосьці станоўчае ці адмоўнае?

Адна з сябровак выказала думку, што на бэйджыках вельмі шмат арнаменту. Але большай частцы ўсё спадабалася.

«Усё прыйдзе з часам»

— Чакаеш ты ці не, што, дзякуючы тваёй ініцыятыве, ты зможаш звярнуць увагу да праблем роднай мовы?

— Не ведаю, ці зможа змена адных толькі бэджаў у маёй школе папулярызаваць беларускую мову хоць неяк лакальна, але ў будучыні яшчэ ёсць некалькі планаў па беларусізацыі школьнага жыцця. Толькі тады можна будзе казаць аб прыцягнутай увазе.

 — Які лёс роднай мовы ты бачыш у будучыні?

— Адкажу так: калі беларускай мовы будзе больш у жыцці не толькі асобнага чалавека, але і ўсёй дзяржавы, калі яе папулярнасць будзе толькі расці, толькі тады можна будзе казаць, што такая нацыя, як беларусы застанецца на зямлі.

 — Што б ты хацеў пажадаць кожнаму грамадзяніну Беларусі?

— Хачу пажадаць кожнаму беларусу не саромецца роднай мовы, пачаць размаўляць на ёй, не баяцца што вы яе кепска ведаеце і робіце памылкі. Усё прыйдзе з часам. Памятайце аб тым, што беларусы – гэта еўрапейскі народ са сваёй гісторыяй, культурай і мовай. Кожнаму з нас трэба ганарыцца сваёй дзяржавай.

Толькі калі мы захаваем сваю мову і нацыянальную самасвядомасць, толькі тады мы застанемся сапраўднымі этнічнымі беларусамі.

 Беларусы – гэта маладая нацыя, але старажытны народ!

Віктар Раманоўскі






Последнее обновление ( 27.11.2019 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Могилевский межрайонный отдел Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь Единый государственный регистр Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2024 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: Государственное предприятие «МОЦИС», г. Могилев